Пад Вярхоўнай Радай адбываюцца сутычкі. Ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў (фота, відэа)

17 снежня ў Кiеве пад будынкам Вярхоўнай Рады адбываюцца сутычкі з паліцыяй. Паведамляецца, што ёсць пацярпелыя сярод паліцэйскіх, журналістаў і пратэстоўцаў. 

79348035_459246924786781_2463077574327140352_n_logo.jpg


Удзельнікі акцыі патрабуюць не дапусціць прыняцця ў другім чытанні законапраекта аб увядзенні сельскагаспадарчага рынку.
У першым чытанні законапраект быў прыняты 13 лістапада. Паводле яго, з 1 кастрычніка 2020 года адмяняецца забарона на продаж зямель сельгаспрызначэння ўсіх формаў уласнасці. Грамадзяне Украіны, юрыдычныя асобы, а таксама замежнікі і асобы без грамадзянства атрымлівацюь права на куплю зямлі ў выпадку набыцця ў спадчыну і абавязкам адчужэння ўчастка на працягу года. Да 1 студзеня 2024 года юрыдычныя асобы, бенефіцыярным уладальнікам якіх з'яўляюцца замежнікі, асобы без грамадзянства, юрыдычныя асобы, створаныя па заканадаўстве іншаму, чым заканадаўства Украіны, замежных дзяржаў не маюць права ўласнасці на зямельныя ўчасткі сельскагаспадарчага прызначэння.
Устаўлёўваецца мінімальная стартавы кошт продажу зямельных участкаў дзяржаўнай і камунальнай уласнасці на аўкцыёнах і абмежаванне на агульную плошчу зямельных участкаў, якая можа знаходзіцца ва ўласнасці. 


80428991_473036823416892_4898514203721072640_n_logo.jpg


Акцыю арганізавалі шэраг палітычных сіл, у тым ліку Усеўкраінскае аб'яднанне "Свабода", "Усеўкраінскае аб'яднанне "Радзіма", "Аграрная партыя" і "Нацыянальны корпус". Паводле звестак паліцыі, у акцыі пратэсту ўдзельнічаюць 1,5-2 тысячы чалавек, піша hromadske.ua.


Падчас акцыі адбыліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі і спецназам. Кiдаюць шумавыя гранаты. Пратэстоўцы — цэглу. Ёсць збiтыя i затрыманыя. Паведамляецца, што сутычкі пачаліся пасля таго, як паліцыя паспрабавала знесці намёты, а ў адказ яе аблілі зялёнкай.