Пад будынкам амбасады Расіі ў Анкары пратэставалі супраць акупацыі Крыму

У суботу, 28 лютага, пад сценамі амбасады Расійскай Федэрацыі ў Анкары адбыўся масавы пікет крымскататарскай дыяспары Турцыі, у якім прынялі ўдзел таксама грамадзяне Украіны — уцекачы з анексаванага Крыма.



e2813352_6a9a_4ec1_a048_1475d40e4f14_w640_r1_s.jpg

Акцыя была прымеркавана да гадавіны акупацыі расійскімі войскамі Крымскага паўвострава ў лютым-сакавіку 2014 года.

gdb.rferl.org__3406684e_cc3f_4_2b59311b844c77f5101c2bc4f846d931.jpeg

Як паведамляе карэспандэнт "Крым. Рэаліі", па інфармацыі арганізатараў, у дэманстрацыі і пікеце прынялі ўдзел каля 1500 чалавек.

gdb.rferl.org__4d85f0bf_1edb_4_26c3ea2e8683d90990f3204847107078.jpeg

Людзі, якія сабраліся, скандавалі: «Пуцін, прэч з Крыму», «Крымскія татары не здадуцца», «Сын Крыма Мустафа, народ на тваім баку», «Міллет. Ватан. Къырым».

gdb.rferl.org__96898d9f_7699_4_2b0399d030261c83e9d7e13dc164a80e.jpeg

16 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Крыма і горада Севастопаля прайшоў так званы рэферэндум аб статусе паўвострава, па выніках якога Расія ўключыла Крым у свой склад. Ні Украіна, ні Еўрапейскі саюз, ні ЗША не прызналі гэта галасаванне і лічаць, што Крым Расія анексавала.

Пасля гэтага ЗША і Еўрапейскі саюз увялі шэраг эканамічных санкцый у дачыненні да Расіі. Захад працягвае настойваць на тым, што Крым з'яўляецца часткай Украіны.

"Крым. Рэаліі"