Падпісаны дакумент аб супрацоўніцтве ў сферы спецаперацый паміж NATO і УС Украіны

Пра гэта напісаў у Facebook начальнік Генштаба УС Украіны Віктар Мужэнка



12717430_1524286721235419_1051707502736235011_n.jpg

“Адбылася афіцыйная сустрэча з дэлегацыяй NATO, якую ўзначальваў Камандуючы Сіл спецыяльных аперацый НАТА генерал-лейтэнант Маршал Уэб.

Галоўная мэта візіту нашых гасцей — азнаямленне з працэсам фарміравання ССА і аказання дапамогі ў працэсе іх фарміравання і развіцця.

Па выніках перамоў падпісаны Ліст аб намерах па супрацоўніцтве ў сферы спецыяльных аперацый паміж Штабам Сіл спецыяльных аперацый NATO і Генеральным штабам Узброеных Сіл Украіны”.

Паводле: Facebook