«Пайсці павесіцца» прапанаваў прэзідэнт Зімбабвэ сваім апанентам

«Пайсці і павесіцца» прапанаваў сваім палітычным апанентам нязменны лідэр Зімбабвэ Роберт Мугабэ. Пераабраны ў канцы ліпеня ў сёмы раз на пасаду прэзідэнта, 89-гадовы Роберт Мугабэ выступіў з першай пасля перавыбрання прамовай перад народам.



mugabe_in_yellow.jpg

Роберт Мугабэ
Заклік Мугабэ відавочна быў адрасаваны яго апаненту прэм'ер-міністру, лідэру апазіцыйнага «Руху за дэмакратычныя перамены» Моргану Цвангіраі, які раней заявіў, што «Зімбабвэ знаходзіцца ў жалобе».

«Усе, хто шакаваны паразай, могуць пайсці павесіцца, калі яны гэтага жадаюць. Мы не перагледзім ніколі нашу перамогу», — заявіў Мугабэ, які кіруе краінай ужо больш за трэць стагоддзя. Ён стаў прэм'ер-міністрам у 1980 годзе пасля атрымання Зімбабвэ незалежнасці ад Вялікабрытаніі.


Паводле афіцыйных вынікаў галасавання, дзеючы прэзідэнт Роберт Мугабэ атрымаў на апошніх выбарах 61% галасоў, а прэм'ер-міністр краіны Морган Цвангіраі — 34%. У пятніцу Цвангіраі падаў скаргу ў суд з мэтай аспрэчыць вынікі выбараў.
russian.rfi.fr