Палякі супраць увядзення еўра
Пераважная бальшыня палякаў выступае супраць уваходу Польшчы ў еўразону, — гэта вынікае з апытання CBOS. Супраціў выказвае 70% апытаных.

За пераход краіны на еўрапейскую валюту выказалася 25% апытаных. Толькі 8% адказала "рашучае так" еўра.
Прыняцце Польшчай еўра падтрымліваюць часцей людзі, якія схіляюцца да поглядаў левага накірунку — 34%, аднак калі разглядаць па падтрымцы для партыяў, то еўра ў Польшчы найбольш чакаюць прыхільнікі "Грамадзянскай платформы" (45%).
Тым не менш, нягледзячы на нежаданне прымаць еўра, 84% палякаў падтрымлівае сяброўства Польшчы ў Еўразвязе. І толькі 10% выступае супраць сяброўства Польшчы ў ЕЗ.