Памёр апошні кароль Румыніі Міхай I
У Швейцарыі ва ўзросце 96 гадоў памёр апошні кароль Румыніі Міхай I, які кіраваў краінай у дваццатых і — паўторна — у саракавых гадах XX стагоддзя. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Міхай І пакутаваў ад лейкеміі, а таксама яшчэ адной формы рака — пра гэта ў 2016 годзе абвясціла румынская каралеўская сям'я.
Міхай І першы раз уступіў на румынскі трон ў 1927 г. ва ўзросце 6 гадоў, пасля таго, як яго бацька Караль адрокся ад сваіх правоў на трон і з'ехаў з Румыніі. Валадарыў пад апекай рэгентаў да 1930 года, пакуль Караль не вярнуўся ў краіну, і не зрушыў сына.
Міхай І паўторна прыйшоў да ўлады ў Румыніі ў 1940 годзе. У 1944 годзе загадаў арыштаваць пранямецкі урад краіны і разарваць саюз з нацысцкай Германіяй. За гэта ў 1945 годзе ён атрымаў вышэйшы ваенны ордэн СССР «Перамога».
Кароль эміграваў у Швейцарыю пасля таго, як ў 1947 годзе камуністычны ўрад Румыніі скасаваў манархію.
Паводле meduza.io