Папа Рымскі Францыск наведаў украінскіх дзяцей у шпіталі Рыма (фота)
Італія прыняла 19 украінскіх дзетак на лячэнне пасля пачатку вайны.

Украінскіх дзяцей-уцекачоў у дзіцячай бальніцы Рыма наведаў Папа Рымскі.
Там знаходзіцца дзевятнаццаць дзяцей з Украіны.



Яны праходзяць лячэнне ад раку, неўралагічных захворванняў або сур'ёзных ваенных траўмаў, якія атрымалі праз выбухі.