Міністэрства аховы здароўя Украіны забараніла беларускія лекі

У спіс патрапілі 39 найменняў.

leki_5.jpg

Міністэрства аховы здароўя Украіны з учорашняга дня спыніла дзеянне рэгістрацыі 39 лекавых сродкаў з Беларусі. У спіс трапілі вытворцы ці заяўнікі, юрыдычны адрас якіх знаходзіцца ў Беларусі.
У пералік трапілі такія прэпараты як «Ацыклавір-Белмед», «Арпефлю», «Наксівін», «Мукасат» і іншыя.
— Лекавыя сродкі, указаныя ў пераліку, ужо ўвезеныя і выпушчаныя ў абарачэнне на тэрыторыі Украіны, можна прадаваць і выкарыстоўваць ва Украіне да заканчэння іх тэрміну прыдатнасці, — адзначыла ўкраінскае Міністэрства аховы здароўя. — Усе беларускія заводы, чыя прадукцыя была прадстаўлена ва Украіне, выраблялі джэнерыкі, гэта значыць неарыгінальныя прэпараты.
— Арыгінальныя лекавыя сродкі вырабляюць ўкраінскія фармкампаніі, таму адмова ад беларускіх прэпаратаў не нясе ніякай пагрозы або шкоды забеспячэнню ўкраінцаў лекамі, — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.