Папа Рымскі заявіў, што свет чакае патоп

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы заявіў, што свет чакае патоп. На фоне нечакана абмялелай з-за адліваў Венецыі, прадказанне Папы Францішка гучыць практычна як прысуд, лічаць журналісты.

2598885.jpg

Паводле слоў пантыфіка, калі лідары розных краін не адрэагуюць на тое, што адбываецца, — у прыватнасці, на раставанне леднікоў і змену тэмпературы — свет чакае катастрофа, паведамляе korrespondent.net.

«Сусветны патоп здарыцца, калі мы працягнём ісці тым жа шляхам», — лічыць Францыск.

Ён таксама не прамінуў нагадаць, што Ной перажыў патоп выключна дзякуючы таму, што быў дабрадзейным. У сувязі з гэтым пантыфік выказаў меркаванне, што для барацьбы з кліматычнымі зменамі ўладам трэба ў першую чаргу засяродзіць свае намаганні на барацьбе з карупцыяй і несправядлівасцю.

Францыск звяртаў увагу на гэтую праблему яшчэ ў 2015 годзе, калі прэзентаваў сваю другую энцыкліку (папскі дакумент-зварот, прысвечаны пэўным пытанням) «Хвала табе» («Laudatosi»), у якім распавёў пра праблемы экалогіі і абароны навакольнага асяроддзя. У дакуменце ён назваў змяненне клімату «глабальнай праблемай, якая можа мець сур'ёзныя наступствы», і заклікаў чалавецтва да адказнасці за зямлю.

Нагадаем, Венецыя звычайна пакутуе ад паводак. У гэтым годзе з-за рэкордных адліваў многія венецыянскія каналы засталіся без вады.