Параненых дэсантнікаў дастаўляюць у Пецярбург. Шпіталі Растова і Валгаграда перапоўненыя
Сёння ў Гарадскую Ваенна-медыцынскую акадэмію ім. Кірава прывезлі першую групу параненых расійскіх кантрактнікаў, паведаміла «Дажджу» крыніца ў медыцынскіх колах Санкт-Пецярбурга. Параненыя былі дастаўлены бортам транспартнага самалёта Ан-72 з Растова.
Па словах крыніцы, гэта ўжо пятнаццаты борт, які прыбыў у Ваенна-медыцынскую акадэмію за апошні тыдзень. Аднак да гэтага самалёты прывозілі параненых апалчэнцаў, у асноўным з украінскімі
пашпартамі. Усяго ў шпіталі знаходзіцца каля 180 параненых, дастаўленых з Растова.
Крыніца Дажджу удакладніла, што 12 расійскіх кантрактнікаў, дастаўленых у Ваенна-медыцынскую акадэмію сёння, служаць у 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, дыслакаванай у Разані. У
большасці з іх асколачныя раненні ніжняй часткі цела — гэта значыць раненні ад «расцяжак» і проціпяхотных
мінаў.
Па словах крыніцы, параненыя сталі паступаць у Пецярбург у сувязі з тым, што шпіталі Растова і Валгаграда перапоўненыя.
Гарадская ваенна-медыцынская акадэмія ім. Кірава размешчана ў Санкт-Пецярбургу на вуліцы акадэміка Лебедзева. Раней кіраўнік «Камітэта салдацкіх маці» Санкт-Пецярбурга Эла
Палякова заяўляла Дажджу, што мае намер праверыць інфармацыю аб сотні параненых, дастаўленых у Пецярбург.
tvrain.ru