Літва і Латвія прызналі ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну
Прыбалты ўпэўненыя, што Крэмль будзе пакараны за свае дзеянні.
МЗС Літвы заклікаў Расію вывесці свае ўзброеныя сілы з Украіны.
«Літва заклікае Расію неадкладна вывесці свае войскі, узбраенне і тэхніку з
тэрыторыі суверэннай Украіны, і спыніць у любой форме падтрымліваць узброеных сепаратыстаў на ўсходзе Украіны», — сказана ў заяве літоўскага ведамства.
Дзеянні Расеі ў Літве лічаць грубым парушэннем фундаментальных прынцыпаў міжнароднага права і пагадненняў, дасягнутых у час сустрэч на міжнародным узроўні. «Гэтыя дзеянні адкрыта парушаюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, і падрываюць
бяспеку ва ўсім рэгіёне», — заявіў МЗС.
Літва таксама ўпэўненая, што струмень узбраенняў і груп баевікоў з Расіі на ўсход Украіны, які толькі павялічваецца, а таксама дзеянні Расіі ва Украіне сустрэнуць адэкватную рэакцыю міжнароднай
супольнасці.
Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс таксама заклікаў Савет бяспекі ААН лічыць уварванне расійскіх войскаў ва Украіну актам агрэсіі.
«Расійскае ўварванне ва Украіну павінна разглядацца Саветам бяспекі ААН як акт
агрэсіі. ААН павінна адрэагаваць належным чынам. Гэта вайна», — напісаў Рынкевічс на сваёй старонцы ў Twitter.
Нагадаем, што Расія пачала ўварванне 27 жніўня без абвяшчэння вайны.
LB.ua