Пётр Парашэнка: Адбылося ўвядзеньне расійскіх войскаў ва Украіну
Прэзідэнт Пётр Парашэнка ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Данецкай вобласці адмяніў візіт у Турцыю і абвясціў аб скліканні экстраннага пасяджэння СНБА.
Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
«Я прыняў рашэнне адмяніць працоўны візіт у Турэцкую Рэспубліку ў сувязі з
рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Данецкай вобласці, у прыватнасці ў Амросіеўцы і Старабешава, паколькі адбылося ўвядзеньне расійскіх войскаў ва Украіну», — заявіў Парашэнка.
«Месца прэзідэнта сёння ў Кіеве», — дадаў ён.
Ён дадаў, што Украіна тэрмінова будзе ініцыяваць скліканне пасяджэння Савета Бяспекі ААН.
«Свет павінен даць ацэнку рэзкаму абвастрэнню сітуацыі ва Украіне», — сказаў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, Украіна таксама звернецца да сваіх еўрапейскіх партнёраў з заклікам склікаць надзвычайнае пасяджэнне Савета Еўрапейскага Саюза.