Парашэнка ліквідаваў «апошні савецкі рудымент у праваахоўнай сістэме»
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў шэраг законаў па барацьбе з карупцыяй і закон «Аб пракуратуры».
Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце кіраўніка Украіны ў чацвер раніцай.
Згодна з інфармацыяй прэс-службы прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы падпісаў закон «Аб Нацыянальным антыкарупцыйным бюро Украіны», «Аб супрацьдзеянні карупцыі», «Аб асновах антыкарупцыйнай палітыкі ва Украіне на 2014-2017 гады».
У прэс-службе нагадваюць, што закон Украіны «Аб нацыянальным антыкарупцыйным бюро» прадугледжвае стварэнне спецыяльнага праваахоўнага органа, задачай якога з'яўляецца супрацьдзеянне крымінальным карупцыйным правапарушэнням, ажыццёўленым вышэйшымі службовымі асобамі. Закон «Аб супрацьдзеянні карупцыі» прадугледжвае комплекснае рэфармаванне сістэмы процідзеяння карупцыі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і паспяховымі практыкамі замежных дзяржаў.
Таксама прэс-служба кіраўніка Украіны паведаміла, што прэзідэнт падпісаў закон «Аб пракуратуры», які адмяняе функцыю агульнага нагляду пракуратуры. «Следства мы павінны перадаць Дзяржаўнаму бюро расследаванняў. Апошні савецкі рудымент ва ўкраінскай праваахоўнай сістэме мы ліквідавалі», — цытуе словы Парашэнкі прэс-служба.