Парашэнка можа адмяніць закон аб адмысловым статусе Данбаса

Рэакцыяй прэзідэнта Украіны на так званыя выбары ў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» можа стаць адмена закона «Аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей». Пра гэта Пётр Парашэнка заявіў у звароце да суайчыннікаў у панядзелак, 3 лістапада.



poroshenko1.jpg

Як адзначыў Парашэнка, «псеўдавыбары з’яўляюцца грубым парушэннем Мінскага пратаколу ад 5 верасня», які прадугледжвае правядзенне ў асобных раёнах Данбаса датэрміновых мясцовых выбараў выключна на аснове ўкраінскіх законаў. Зыходзячы з таго, што здарылася, украінскія ўлады павінны ўнесці карэктывы ў свой план дзеянняў, перадае Deutsche Welle.

Парашэнка мае намер 4 лістапада правесці пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, на якім, у прыватнасці, будзе разгледжана адмена закона аб асаблівасцях мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данбаса.

«Правядзенне псеўдавыбараў тарпедавала закон і рэзка абвастрыла сітуацыю на Данбасе. Тыя шырокія паўнамоцтвы, якія прадугледжваў закон, мы гатовыя надаваць толькі легітымна абраным органам мясцовага самакіравання. А ці не бандытам, якія самі сябе вянчаюць на царства», — заявіў Парашэнка.

Пры гэтым, паводле яго слоў, прынцыпы дэцэнтралізацыя ўлады будуць па-ранейшаму разглядацца, як ключавы элемент палітычнага ўрэгулявання на Данбасе.

«Мы гатовыя будзем прыняць новы закон — пры вяртанні усіх бакоў да выканання Мінскага пратаколу. Пры ўмове спынення агню, стварэння буфернай зоны, ўстанаўлення кантролю за мяжой. І зразумелых крокаў, якія б азначалі задні ход баевікоў у пытанні аб так званых выбарах 2 лістапада», — заявіў прэзідэнт Украіны.