Парашэнка прапанаваў, каб Украіна афіцыйна выйшла з СНД

Украіна павінна зачыніць сваё прадстаўніцтва пры СНД у Мінску, заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Фота: president.gov.ua

Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас выступу на 11-м Кіеўскім форуме па бяспецы даручыў падрыхтаваць прапановы па афіцыйнаму спыненню ўдзелу ў статутных органах краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), паведамляе карэспандэнт інтэрнэт-выдання gordonua.com.
"Зыходзячы з таго, што Украіна ніколі не была і не з'яўляецца цяпер сябрам СНД, з адмовы гэтай структуры асудзіць расійскую агрэсію, прасіў бы, каб мы сумесна з урадам падрыхтавалі прапановы адносна афіцыйнага спынення нашага ўдзелу ў статутных органах СНД, роўна як і канчатковае закрыццё ўкраінскага прадстаўніцтва пры адпаведных інстытуцыях ў Мінску", — заявіў ён.
Парашэнка дадаў, што трэба праверыць усю нарматыўна-прававую базу, складзеную Украіна ў рамках СНД, на прадмет адпаведнасці нацыянальным інтарэсам дзяржавы.
"Карыстаючыся выпадкам, заклікаю і нашых замежных партнёраў перагледзець дагаворныя абавязацельствы з РФ, перш за ўсё на прадмет адчувальных сфер супрацоўніцтва", — сказаў украінскі прэзідэнт.
СНД была створана 8 снежня 1991 года. Украіна не падпісала Статут СНД ад 22 студзеня 1993 года.
У Мінску знаходзіцца пастаяннае прадстаўніцтва Украіны пры каардынацыйных інстытутах СНД.