Забойства Шарамета: СБУ наракае на адсутнасць доказнай базы
Раскрыццю рэзананснай справы перашкаджаюць "абставіны", заявіў намеснік кіраўніка Службы Віктар Кананенка, удакладніўшы, што праваахоўнікі ўсё яшчэ збіраюць доказы.
У справе аб нераскрытым забойстве журналіста Паўла Шарамета да гэтага часу няма рэальнай доказнай базы. Пра гэта на брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка СБУ Віктар Кананенка, адказваючы на пытанне прадстаўнікоў СМІ пра тое, што перашкаджае назваць заказчыкаў злачынства, піша liga.net.
Ён адзначыў, што акрамя СБУ раскрыццём забойства Шарамета займаюцца Генпракуратура і Нацыянальная паліцыя.
"Мы цяпер над гэтым працуем, але, на жаль, я нічога новага па справе сказаць не магу", — сказаў Кананенка.
Удакладняючы па просьбе журналіста, што перашкаджае раскрыццю справы, ён дадаў: "Што перашкаджае? Абставіны У нас няма рэальнай доказнай базы, якую мы да гэтага часу збіраем".
20 ліпеня 2016 года ў 07:45 раніцы ў цэнтры Кіева быў падарваны аўтамабіль кіраўніка выдання "Украінская праўда" Алены Прытула, у якім знаходзіўся Павел Шарамет. Ён памёр у карэце хуткай дапамогі.
8 лютага 2017 года кіраўнік МУС Арсен Авакаў сказаў, што следства "выявіла дадзеныя" пра тых, хто можа быць датычны да забойства. Вінаватыя ў злачынстве дагэтуль не знойдзены.