Парламент Літвы рыхтуецца прыняць закон аб партнёрстве асоб аднаго полу
58% жыхароў Літвы 18-74 гадоў лічаць, што трэба падтрымліваць і ўмацоўваць традыцыйную сям'ю. Ініцыятыву па абвяшчэнні сям'ёй асоб аднаго полу падтрымліваюць толькі 8% рэспандэнтаў.
![Shutterstock Shutterstock](/img/v1/images/homoseksualumas_84696799.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Shutterstock
Такія дадзеныя паказала апытанне, праведзенае кампаніяй Baltijos tyrimаi 15-19 студзеня. Паводле слоў экспертаў, жыхары застаюцца досыць кансерватыўнымі, аднак у грамадстве ўсё ж відавочна выказана падтрымка юрыдычнага ўрэгулявання розных практычных праблем, з якімі сутыкаюцца аднаполыя пары.
58% жыхароў Літвы 18-74 гадоў лічаць, што трэба падтрымліваць і ўмацоўваць традыцыйную сям'ю. Ініцыятыву па абвяшчэнні сям'ёй асоб аднаго полу падтрымліваюць толькі 8% рэспандэнтаў. Абедзве гэтыя ініцыятывы падтрымлівае 21% жыхароў краіны. Ні адну з ініцыятыў не падтрымліваюць 4% жыхароў. 9% не адказалі на гэтае пытанне.
Ініцыятыву падтрымкі традыцыйнай сям'і падтрымалі ў асноўным жыхары 50-74 гадоў (71%), сельскія жыхары (61%) і жыхары невялікіх гарадоў (64%), рэспандэнты з невялікімі даходамі (да 800 еўра ў месяц), пенсіянеры (74%), рабочыя і фермеры (62%), рэспандэнты з досведам шлюбных адносін (45%), разведзеныя (71%) і аўдавелыя (68%).
Ініцыятыву змены паняцця сям'і гатовыя падтрымаць жыхары, маладзейшыя за 50 гадоў, жыхары буйных гарадоў, адзінокія рэспандэнты і тыя, што жывуць з партнёрамі.
Хібнасць вынікаў апытання — 4,4%.
41% рэспандэнтаў пагадзіліся са сцвярджэннем, што гомасексуальная пара — не сям'я, але яны маюць патрэбу ў юрыдычнай абароне для вырашэння жыццёвых праблем, напрыклад, фінансавых, спадчыны, падзелу маёмасці пасля спынення адносін і г. д. З гэтым часцей згаджаліся жанчыны (46%), асобы 50-74 гадоў (44%), жыхары з вышэйшай адукацыяй (47%), пенсіянеры (65%), рэспандэнты з досведам шлюбных адносін (45%), разведзеныя (44%) і аўдавелыя (43%).
Паводле апытання, 17% рэспандэнтаў згодныя са сцвярджэннем, што ў гомасексуальных пар ёсць права на сямейныя адносіны, таму важна ўзаконіць партнёрскія адносіны. 23% рэспандэнтаў запэўніваюць, што ў гомасексуалаў ужо цяпер ёсць усе неабходныя правы і гарантыі. 19% сказалі, што ў іх няма меркавання на гэты конт.
Палітолаг, дацэнт універсітэта ISM Вінцэнтас Вабалявічус сказаў, што літоўцы ў дачыненні да сям'і застаюцца кансерватыўнымі. «Аднак ухваленне прапановы прадаставіць юрыдычную абарону ўсім, хто жыве разам, паказвае, што жыхары не маюць нянавісці. Ёсць падтрымка ўрэгулявання практычных праблем, але не такіх пытанняў, як усынаўленне, сурагатнае мацярынства і г. д.», — заўважыў ён.
Паводле delfi.lt