Парламент Украіны папрасіў прызнаць Галадамор генацыдам украінскага народа

Адпаведны дакумент (законапраект №3525) у другім чытанні і ў цэлым на пленарным пасяджэнні ў сераду падтрымалі 233 народных дэпутата.

Фота: http://dihm.pp.ua/

Фота: http://dihm.pp.ua/


«Вярхоўная Рада звяртаецца да дзяржаў свету прызнаць Галадамор 1932-1933 гадоў ва Украіне злачынствам генацыду ўкраінскага народа», — адзначаецца ў дакуменце.

«Украіна ў 1932-1933 годзе перажыла страшную трагедыю — Галадамор, які забраў мільёны чалавечых жыццяў. Злачынны камуністычны таталітарны рэжым шляхам гвалтоўнай канфіскацыі харчавання, блакады сёлаў і цэлых раёнаў, забароны выезду за межы абхопленай голадам Украіны, згортвання сельскага гандлю, рэпрэсіі нязгодных, свядома стварыў для украінцаў такія жыццёвыя ўмовы, якія былі разлічаны на іх фізічнае знішчэнне. Такая палітыка рэжыму — злачынства супраць чалавечнасці ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН ад 9 снежня 1948 года аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакаранне за яго», — гаворыцца ў звароце Вярхоўнай Рады.

Народныя дэпутаты таксама нагадваюць, што ўкраінскі парламент 28 лістапада 2006 году законам прызнаў Галадамор 1932-1933 гадоў злачынствам генацыду супраць украінскага народа, а законам Украіны «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забарона прапаганды іх сімволікі» 9 красавіка 2015 года асудзіла камуністычны таталітарны рэжым як злачынны.

Апублікаваныя ў 2015 годзе дадзеныя даследавання Інстытута дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў НАН Украіны сведчаць, што страты Украіны ад звышсмяротнасці ў выніку Галадамору 1932-1933 гадоў склалі 3 млн 942 тыс. чалавек, дэфіцыт нараджальнасці — 600 тыс.

Па дадзеных даследнікаў, страты ад звышсмяротнасць па ўсім рэспублікам СССР склалі 8 млн 731 тыс. чалавек. Страты Расеі — 3 млн 265 тыс. Чалавек, Казахстана — за 1 млн 258 тыс. Пры гэтым у Казахстана найвышэйшыя паказчыкі страт у разліку на 1000 насельніцтва за ўвесь перыяд голаду.

Паводле interfax.by