Партыя рэгіёнаў абяцае вызваліць актывістаў, каб не караць «Беркут» (відэа)
Кампраміс па-рэгіянальнаму: вызваліць актывістаў, якіх затрымалі падчас беспарадкаў на акцыях пратэсту ў Кіеве, у абмен на тое, што апазіцыя не будзе патрабаваць пакараць «Беркут» — такое прапанавала лідэрам апазіцыі ўлада. Пра гэта заявіў старшыня фракцыі «Свабода» Алег Цягнібок.
Народны дэпутат катэгарычна адмаўляе кампраміс на такіх умовах. Ісці на перамовы апазіцыянеры гатовыя толькі пасля пакарання вінаватых у жорсткім разгоне Еўрамайдана. У сваю чаргу, лідар рэгіяналаў Аляксандр Яфрэмаў распавёў, як моцна пацярпелі беркутаўцы. Зрэшты, на просьбу журналістаў назваць прозвішчы пацярпелых — ад адказу ўхіліўся. Між тым, лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк папракнуў ўлады за збіццё журналістаў, якія падчас мітынгаў выконвалі свае прафесійныя абавязкі.