Перад сустрэчай з Лукашэнкам Пуцін сышоў у тайгу
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін зноў вырашыў адпачыць у тайзе разам з міністрам абароны Сяргеем Шайгу. Дзе менавіта, у Крамлі не паведамілі, але гэтым разам паездка зойме некалькі дзён, а ў Маскву прэзідэнт вернецца толькі заўтра.
Уладзімір Пуцін пасля візіту на Далёкі Усход і
наведвання Благавешчанска ўзяў некалькі дзён адпачынку і разам з кіраўніком
Мінабароны Сяргеем Шайгу адправіўся адпачываць у тайгу. Пра гэта распавёў
прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, перадае РІА «Новости».
«Ён сапраўды там з Шайгу, месца я называць не буду,
гэта Сібір. Звычайны адпачынак: тайга, горы, прагулкі, свежае паветра і гэтак
далей», — распавёў ён.
Паводле яго слоў, чакаецца, што Пуцін вернецца ў Маскву
заўтра да вечара. Між тым у чацвер адбудзецца чарговая сустрэча расійскага прэзідэнта з Аляксандрам Лукашэнкам. Адной з цэнтральных тэм перамоў стане абмеркаванне інтэграцыйных дарожных карт.