Плошчу ля расійскай амбасады ў Празе назавуць у гонар Барыса Нямцова
Улады Прагі, верагодна, у хуткім часе пераймянуюць плошчу Pod kaštany («Пад каштанамі»), каля якой месціцца амбасада Расіі ў Чэхіі, у «Плошчу імя Барыса Нямцова», перадае Радыё Свабода.
Згоду на перайменаванне ўжо дала гарадская камісія па тапаніміцы, паведаміў інфармацыйны партал Aktuálně.cz.
Урачыстае перайменаванне магло б адбыцца 27 лютага, у пятую гадавіну забойства ў Маскве апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, вядомага, у прыватнасці, бескампраміснай крытыкай прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, гаворыцца ў публікацыі.
Канчатковае рашэнне аб перайменаванні плошчы «Пад каштанамі» ў «Плошчу імя Нямцова» можа быць прынята да канца лютага, паведаміў журналістам мэр Прагі Здэнэк Гржыб. «Мяркую, што галасаванне па гэтым пытанні пройдзе 24 лютага. Хацелася б паспець правесці ўрачыстую цырымонію перайменавання плошчы ў той жа дзень, калі пяць гадоў таму быў забіты Барыс Нямцоў», — заявіў парталу Aktuálně.cz Здэнэк Гржыб.