Кітайскія авіякампаніі масава звальняюць замежных лётчыкаў без кампенсацыі

Гаворка ідзе ў тым ліку і пра расійскіх лётчыкаў, якія працуюць у КНР. Частку з іх адправілі ў неаплатны адпачынак пасля ўспышкі каронавіруса.

china_southern_airlines_777.jpg

Адразу некалькі буйных кітайскіх авіяперавозчыкаў сталі масава звальняць замежных пілотаў, ня выплачваючы ім пры гэтым кампенсацыю, паведамляе South China Morning Post. Па словах крыніцы ТАСС, блізкага да лётнага складу авіякампаній, гаворка ідзе пра вымушаны прастой без выплат і пра датэрміновае скасаванне кантрактаў. Суразмоўца агенцтва адзначыў, што пазбавіцца працы могуць у тым ліку больш за сто лётчыкаў з Расіі.
Крыніца РБК ў адной з расійскіх авіякампаній паведаміла, што лётчыкаў не звальняюць, а «адпраўляюць у адпачынак без выплат заробка».
South China Morning Post сярод кампаній, якія вырашылі разарваць кантракты з замежнікамі, называе China Southern Airlines, Xiamen Airlines, Hainan Airlines, Tianjin Airlines і Beijing Capital Airlines. Паводле яе інфармацыі, замежным пілотам прапануюць выбар: сысці або застацца, але са значным паніжэннем заробка.
Як піша South China Morning Post, склаўшаяся сітуацыя тлумачыцца каронавірусам. Калі да 23 студзеня рынак авіяперавозак у краіне рос і кампаніі маглі плаціць лётчыкам вялікія заробкі, то далей сітуацыя пагаршалася з кожным днём, адзначае выданне. У апошні тыдзень студзеня з-за адсутнасці попыту на ўнутраныя пералёты і закрыцця аэрапорта ва Ухані было адменена каля 30% рэйсаў, а 3 лютага гэтая лічба вырасла да 60%.
У сувязі з сітуацыяй расійскі «Аэрафлот» паведаміў, што вырашыў павысіць узровень матывацыі для членаў кабінных экіпажаў, якія здзяйсняюць палёты ў Пекін, Шанхай, Гуанчжоу і Ганконг. За кожны рэйс ім будзе налічвацца дадатковая грашовая выплата.
У 2015-2017 гадах з расійскіх авіякампаній на працу ў азіяцкія перавозчыкі — у першую чаргу кітайскія — перайшлі больш за 300 пілотаў. Тлумачылася гэта тым, што заробак у іх быў у чатыры разы больш, чым у расійскіх перавозчыкаў. Акрамя гэтага лётчыкам прапаноўвалася больш дзён водпуску пры меншай нагрузцы.
rbc.ru