Польскі сойм прыняў рэзалюцыю з асуджэннем уварвання Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Прысвечаныя гэтым падзеям рэзалюцыі польскі сойм прымае не першы
год, але ўпершыню ўжыта слова “генацыд адносна дзеянняў СССР супраць Польшчы. “Польшча пала ахвярай двух таталітарных рэжымаў — нацызму і камунізму,
— гаворыцца ў рэзалюцыі. Асуджаючы агрэсію савецкіх войскаў, аўтары рэзалюцыі адзначаюць, што польскі лёс падзялілі многія іншыя народы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Рэзалюцыю прынялі без
галасавання і дэбатаў. Дакумент быў узгоднены на мінулым тыдні спікерам сойму Браніславам Камароўскім падчас кансультацый з усімі фракцыямі парламента.
Па матэрыялах “Gazeta Wyborcha
Польшча. Ахвяра двух таталітарных рэжымаў
- Замежжа
- 25-09-2009
Польскі сойм прыняў рэзалюцыю з асуджэннем уварвання Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Прысвечаныя гэтым падзеям рэзалюцыі польскі сойм прымае не першы
год, але ўпершыню ўжыта слова “генацыд адносна дзеянняў СССР супраць Польшчы. “Польшча пала ахвярай двух таталітарных рэжымаў — нацызму і камунізму,
— гаворыцца ў рэзалюцыі. Асуджаючы агрэсію савецкіх войскаў, аўтары рэзалюцыі адзначаюць, што польскі лёс падзялілі многія іншыя народы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Рэзалюцыю прынялі без
галасавання і дэбатаў.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: