Польшча. АК забараняюць нацыяналістам выкарыстоўваць іх сімвалы

Скандальнай называюць польскія правыя партыі рашэнне ветэранаў Арміі Краёвай. Сусветны саюз жаўнераў АК выдаў рэзалюцыю наконт практыкі правядзення маніфестацый у гонар Дня незалежнасці, які Польшча святкуе 11 лістапада. Маніфестанты падчас маршу выкарыстоўваюць гістарычную сімволіку партый і рухаў, якія змагаліся за незалежнасць Польшчы, у тым ліку сімволіку АК. Гэта і стала прадметам заявы Саюза жаўнераў. Яны пішуць, што змагаліся “за талерантную і свецкую Польшчу, і патрабуюць ад арганізатараў маршу не дэманстраваць сімвалы Арміі Краёвай.

Скандальнай называюць польскія правыя партыі рашэнне ветэранаў Арміі Краёвай. Сусветны саюз жаўнераў АК выдаў рэзалюцыю наконт практыкі правядзення маніфестацый у гонар Дня незалежнасці, які Польшча святкуе 11 лістапада. Маніфестанты падчас маршу выкарыстоўваюць гістарычную сімволіку партый і рухаў, якія змагаліся за незалежнасць Польшчы, у тым ліку сімволіку АК. Гэта і стала прадметам заявы Саюза жаўнераў. Яны пішуць, што змагаліся “за талерантную і свецкую Польшчу, і патрабуюць ад арганізатараў маршу не дэманстраваць сімвалы Арміі Краёвай. З улікам таго, якое месца АК займае ў гісторыі нацыянальнага супраціву, тая заява, безумоўна, моцна б’е па прэстыжу “незалежных. Праўда, не зразумела, якое пакаранне нацыяналісты могуць панесці, калі ўсё ж асмеляцца маршыраваць пад знакамі АК.
Паводле польскай прэсы