Польшча. Фільм пра Чэ Гевару збіраюцца забараніць

Артур Гурскі, дэпутат партыі «Права і Справядлівасць» (PiS) выступіў з заклікам забараніць дэманстрацыю ў польскіх кінатэатрах фільму «Чэ. Рэвалюцыя» з-за таго, што стужка прапагандуе камуністычныя погляды. Ён спадзяецца, што яго падтрымаюць усе палякі. Ініцыятыву Гурскага некаторыя палякі сапраўды падтрымалі. Так, Гжэгаш Гурны, рэдактар кансерватыўнага часопіса «Fronda», лічыць, што глядзець фільм пра Че «тое ж самае, што насіць значак з выявай Гімлера».

Артур Гурскі, дэпутат партыі «Права і Справядлівасць» (PiS) выступіў з заклікам забараніць дэманстрацыю ў польскіх кінатэатрах фільму «Чэ. Рэвалюцыя» з-за таго, што стужка прапагандуе камуністычныя погляды. Ён спадзяецца, што яго падтрымаюць усе палякі. Ініцыятыву Гурскага некаторыя палякі сапраўды падтрымалі. Так, Гжэгаш Гурны, рэдактар кансерватыўнага часопіса «Fronda», лічыць, што глядзець фільм пра Че «тое ж самае, што насіць значак з выявай Гімлера». «Чэ Гевара закладаў сістэму канцэнтрацыйных лагераў на Кубе і казаў, што сапраўдны рэвалюцыянер павінна забыць пачуцці любві і міласці», — дадаў Гурны. Гурным пакуль кола прыхільнікаў ідэі забароны фільму і абмежавалася. Застаецца дадаць, што Артур Грускі з’яўляецца аўтарам яшчэ шэрагу экзатычных ініцыятыў і заяў: ён прапанаваў абвесціць Ісуса Хрыста каралём Польшчы. Калі прыйшла навіна пра абранне Абамы на пасаду прэзідэнта ЗША, дэпутат заявіў, што гэта «катастрофа для цывілізацыі белага чалавека».


Па матэрыялах «Lewica.pl» (Польшча)