Польшча. Хлеба, а не гульняў!
Паралельна з пачаткам “Еўра–2012 у Польшчы стартавала кампанія супраць правядзення футбольнага чэмпіянату. Хаця ініцыятары кампаніі — анархісты, у іх хапіла грошай на тое, каб выкупіць 4 білборды ў чатырох польскіх гарадах, дзе ў рамках турніру пройдуць матчы. Змест білбордаў нагадвае публіцы, што свята спорту адбываецца за кошт падаткаплацельшчыкаў, якім такая цацка ў час крызісу абсалютна не трэба. Маўляў, лепш бы на тыя грошы пабудавалі больш школ і сацыяльнага жылля.
Паралельна з пачаткам “Еўра–2012 у Польшчы стартавала кампанія супраць правядзення футбольнага чэмпіянату. Хаця ініцыятары кампаніі — анархісты, у іх хапіла грошай на тое, каб выкупіць 4 білборды ў чатырох польскіх гарадах, дзе ў рамках турніру пройдуць матчы. Змест білбордаў нагадвае публіцы, што свята спорту адбываецца за кошт падаткаплацельшчыкаў, якім такая цацка ў час крызісу абсалютна не трэба. Маўляў, лепш бы на тыя грошы пабудавалі больш школ і сацыяльнага жылля. З іншага боку, на думку праціўнікаў “Еўра–2012, будаўніцтва вялізарных спартовых аб’ектаў да чэмпіянату — поўная авантура. Анархісты згадваюць вопыт Партугаліі, якая прымала ў сябе папярэдні футбольны турнір. Пабудаваная тады ў краіне спартовая інфраструктура пасля чэмпіянату аказалася нікому не патрэбнай. У некаторых гарадах трыбуны стадыёнаў ніколі пасля чэмпіянату Еўропы па футболу цалкам не запаўняліся гледачамі. Затое менавіта той часовы будаўнічы бум у вялікай ступені выклікаў масавы попыт на крэдыты, а гэта прывяло да цяперашняга банкаўскага крызісу. Адным словам, калі верыць анархістам, “Еўра–2012 — прадвеснік дэфолту Польшчы.
Паводле польскай прэсы