Польшча. Як засадзіць у турму Гітлера?
Інстытут нацыянальнай памяці, створаны па ініцыятыве прэзідэнта Качыньскага, каб раскрываць злачынствы камуністаў і фашыстаў супраць польскага народу, зноў у фокусе крытыкі польскіх левых. Інстытут, трэба сказаць, даўно вядомы сваімі экзатычнымі тэорыямі. Не так даўно яго супрацоўнікі даследавалі справу генерала Сікорскага, лідэра эміграцыйнага ўраду Польшчы ў Лондане, які ў 1943 годзе загінуў у авіяцыйнай катастрофе. Гісторыкі высунулі версію, што аварыя мела штучны характар: яе мог замовіць Крэмль. Аднак пошукі не далі вынікаў.
Інстытут нацыянальнай памяці, створаны па ініцыятыве прэзідэнта Качыньскага, каб раскрываць злачынствы камуністаў і фашыстаў супраць польскага народу, зноў у фокусе крытыкі польскіх левых.
Інстытут, трэба сказаць, даўно вядомы сваімі экзатычнымі тэорыямі. Не так даўно яго супрацоўнікі даследавалі справу генерала Сікорскага, лідэра эміграцыйнага ўраду Польшчы ў Лондане, які ў 1943 годзе
загінуў у авіяцыйнай катастрофе. Гісторыкі высунулі версію, што аварыя мела штучны характар: яе мог замовіць Крэмль. Аднак пошукі не далі вынікаў. Больш таго, атрымліваецца, што ў смерці Сікорскага
былі значна больш зацікаўлены брытанцы. Сікорскі быў франкафілам, яго нават падазравалі ў перадачы Парыжу вайсковых сакрэтаў Другой Рэчы Паспалітай. Відавочна, Вялікабрытанія не была зацікаўлена ў
альянсе дэ Голя і Сікорскага. Так ці інакш, пошукі не мелі вынікаў. Цяпер у супрацоўнікаў інстытута новая фішка — высветліць, хто забіў Эміля Філдорфа (Emil Fieldorf), аднаго з лідэраў
антынямецкага падполля ў часы фашысцкай акупацыі. Яго цела плануецца аддаць на эксгумацыю. Левыя звяртаюць увагу на слабы каэфіцыент карыснага дзеяння працы інстытуту. У 2008 годзе інстытут раскрыў
1200 фактаў злачынстваў супраць палякаў (700 з боку Саветаў і 400 з боку фашыстаў), аднак суд пагадзіўся разгледзець толькі 30 спраў. У гэтым няма нічога дзіўнага: аднойчы інстытут прасіў распачаць
крымінальныя справы супраць Гітлера і Гебельса.
Па матэрыялах “Tribuna (Польшча)