Польшча. Лібералы патрабуюць вярнуць помнік Леніну
Улады гораду Паронін, што ў Кракаўскім ваяводстве Малой Польшчы, вырашылі аднавіць помнік Леніну, які стаяў тут у часы камунізму. Самае смешнае, што горадам кіруюць лібералы з партыі «Грамадзянская платформа» (РО). Каменны Ульянаў ім спатрэбіўся выключна ў камерцыйных мэтах. Бацькі гораду пралічылі, што манумент правадыру пралетарыяту справакуе турыстычны бум. Такія разлікі будуюцца на канкрэтных апытаннях. Уладальнікі гатэляў кажуць, што турысты абавязкова пытаюцца пра помнік, які калісьці стаяў тут і быў добра вядомы ва ўсёй Польшчы.
Улады гораду Паронін, што ў Кракаўскім ваяводстве Малой Польшчы, вырашылі аднавіць помнік Леніну, які стаяў тут у часы камунізму. Самае смешнае, што горадам кіруюць лібералы з партыі
«Грамадзянская платформа» (РО). Каменны Ульянаў ім спатрэбіўся выключна ў камерцыйных мэтах. Бацькі гораду пралічылі, што манумент правадыру пралетарыяту справакуе турыстычны бум.
Такія разлікі будуюцца на канкрэтных апытаннях. Уладальнікі гатэляў кажуць, што турысты абавязкова пытаюцца пра помнік, які калісьці стаяў тут і быў добра вядомы ва ўсёй Польшчы. Так здарылася, што
менавіта ў Пароніне, які ўваходзіў да рэвалюцыі ў склад Аўстра-Венгрыі, у 1913-м і 1914 гадах жыў Уладзімір Ленін, тут ён правёў так званую «Жнівеньскую» нараду ЦК РСДРП. У 1948
годзе ў доме, дзе праходзіла нарада, адкрылі музей, а ў горадзе ўсталявалі помнік. Пасля краху камунізму помнік разбурылі, аднак зараз падыходы да Леніна змяніліся. «Паронін у час
капіталізму павінен выкарыстаць свой маркетынгавы шанец», — кажа адзін з кіраўнікоў ваяводства. Гэта ідэя раскалола малапольскую секцыю «грамадзянскай платформы».
Яе старая фракцыя ў часы «Салідарнасці» спрабавала падпаліць будынак музею.
Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)