Польшча. Найгоршы фільм

У Польшчы адбылася першая цырымонія ўручэння прызоў прэміі «Вуж». Гэта аналаг прэміі «Залатая маліна», якая выдаецца самым кепскім стужкам Галівуду. Найбольшую колькасць намінацый атрымаў фільм Ежы Хофмана «Варшаўская бітва», які распавядае пра польска-савецкую вайну 1920 года. Публіка дала яму тры ўзнагароды — самы горшы актор, самая горшая сцэна і, нарэшце, самы горшы сцэнар.



У Польшчы адбылася першая цырымонія ўручэння прызоў прэміі «Вуж». Гэта аналаг прэміі «Залатая маліна», якая выдаецца самым кепскім стужкам Галівуду. Найбольшую колькасць намінацый атрымаў фільм Ежы Хофмана «Варшаўская бітва», які распавядае пра польска-савецкую вайну 1920 года. Публіка дала яму тры ўзнагароды — самы горшы актор, самая горшая сцэна і, нарэшце, самы горшы сцэнар. Адзінае, што можа пацешыць Хофмана, — гэта тое, што галоўны прыз за «самы горшы фільм года» дастаўся не яму, а Пшэмыславу Ангерману, стваральніку карціны «Інтэграцыйнае інтэрв’ю».
Паводле польскай прэсы