Польшча. Партыя Палікота зменіць назву
Выступаючы ў эфіры радыёстанцыі TOK FM, Януш Палікот заявіў пра намер змяніць назву сваёй арганізацыі, якая, нагадаем, называецца Рух падтрымкі Палікота. “Зменім назву. Старая была добрым маркетынгавым ходам у час кампаніі. Зробім гэта на працягу трох месяцаў, — сказаў Палікот. Раней назва палікотаўская партыі, якая па выніках нядаўніх выбараў атрымала 8 працэнтаў і сенсацыйна прайшла ў Сейм, выклікала шмат крытыкі з боку часткі грамадства. Палікота абвінавацілі ў тым, што ён стварае персанальную кішэнную партструктуру накшталт алігархічных партый ва Украіне.
Выступаючы ў эфіры радыёстанцыі TOK FM, Януш Палікот заявіў пра намер змяніць назву сваёй арганізацыі, якая, нагадаем, называецца Рух падтрымкі Палікота. “Зменім назву. Старая была добрым
маркетынгавым ходам у час кампаніі. Зробім гэта на працягу трох месяцаў, — сказаў Палікот. Раней назва палікотаўская партыі, якая па выніках нядаўніх выбараў атрымала 8 працэнтаў і
сенсацыйна прайшла ў Сейм, выклікала шмат крытыкі з боку часткі грамадства. Палікота абвінавацілі ў тым, што ён стварае персанальную кішэнную партструктуру накшталт алігархічных партый ва Украіне.
Акрамя таго партыі з такой назвай будзе цяжка ўпісацца ў еўрапейскі палітычны спектр, дзе паважаюць структуры з моцным ідэйным падмуркам. Што тычыцца бліжэйшых планаў Палікота, то ён збіраецца
дабіцца, каб са сцяны залы пасяджэнняў Сейму прыбралі каталіцкі крыж. Яго наяўнасць, як лічыць палікотаўцы, супярэчыць Канстытуцыі і Закону аб Сейме.
Паводле польскай прэсы