Як піша ўплывовае польскае выданне «Rzeczpospolita», славуты прафсаюз «Салідарнасць» знаходзіцца на парозе расколу. Фармальна раскол можа адбыцца ў наступны
аўторак, калі ў Гданьску пройдзе пасяджэнне Краёвай камісіі (кіруючы орган прафсаюзу). Прычына канфрантацыі — стаўленне цяперашняга кіраўніцтва прафсаюзу і яго лідара Пётра Дуды да ўраду
«Грамадзянскай платформы». На думку часткі прафсаюзнікаў, Дуда занадта некрытычна ставіцца да эканамічнай палітыкі кабінету ДональдаТуска. У сваю чаргу, Дуда лічыць, што яго
апаненты выконваюць загад палітычнай апазіцыі, якая напярэдадні хуткіх выбараў у Сейм зацікаўленая ў канфлікце грамадства і ўлады. «Мы прафсаюз, а не палітычная партыя», —
кажа Пётр Дуда. Цікава, што пасяджэнне камісіі, ад вынікаў якой залежыць лёс прафсаюзу, адбудзецца ў той самай залі, дзе ў жніўні 1980-га была падпісаная славутая дамова паміж забастоўшчыкамі і
ўрадам Польскай Народнай Рэспублікі.
Па матэрыялах «Rzeczpospolita» (Польшча)
Польшча. «Салідарнасць» на парозе расколу
- Замежжа
- 19-08-2011
Як піша ўплывовае польскае выданне «Rzeczpospolita», славуты прафсаюз «Салідарнасць» знаходзіцца на парозе расколу. Фармальна раскол можа адбыцца ў наступны
аўторак, калі ў Гданьску пройдзе пасяджэнне Краёвай камісіі (кіруючы орган прафсаюзу). Прычына канфрантацыі — стаўленне цяперашняга кіраўніцтва прафсаюзу і яго лідара Пётра Дуды да ўраду
«Грамадзянскай платформы». На думку часткі прафсаюзнікаў, Дуда занадта некрытычна ставіцца да эканамічнай палітыкі кабінету ДональдаТуска.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: