Польшча. Сепаратысты Сілезіі прайшлі ў сеймік
Сенсацыяй скончыліся выбары ў сойм ваяводства Сілезіі. Сюды ўпершыню ў гісторыі патрапілі кандыдаты ад «Руху аўтаноміі Сілезіі» (RAS) — партыі, якая выступае за федэралізацыю Польшчы. RAS атрымала каля 9 працэнтаў. Што да агульных вынікаў выбараў, то ўрадавая партыя Грамадзянская платформа (РО) здолела абараніць лідзіруючыя пазіцыі. У цэлым партыя прэм’ера Дональда Туска атрымала каля 31 працэнта галасоў. Яе кандыдаты сталі мэрамі Гданьска, Варшавы, Беластока ўжо па выніках першага тура.
Сенсацыяй скончыліся выбары ў сойм ваяводства Сілезіі. Сюды ўпершыню ў гісторыі патрапілі кандыдаты ад «Руху аўтаноміі Сілезіі» (RAS) — партыі, якая выступае за
федэралізацыю Польшчы. RAS атрымала каля 9 працэнтаў. Што да агульных вынікаў выбараў, то ўрадавая партыя Грамадзянская платформа (РО) здолела абараніць лідзіруючыя пазіцыі. У цэлым партыя
прэм’ера Дональда Туска атрымала каля 31 працэнта галасоў. Яе кандыдаты сталі мэрамі Гданьска, Варшавы, Беластока ўжо па выніках першага тура. Узмацнілі пазіцыі Сялянская партыя і Саюз левых
дэмакратаў, якія набралі адпаведна 16 і 15 працэнтаў. Досыць шмат грамадзян аддалі голас за незалежных кандыдатаў (13 працэнтаў). Галоўным лузерам, безумоўна, стала кансерватыўная партыя
«Права і Справядлівасць» (PiS), якая атрымала толькі 23 працэнты. У пераліку на жывыя галасы гэта значыць, што за апошнія месяцы партыя страціла 3 мільёна выбарцаў. Нядзіўна, што
адразу па выніках выбараў ажывілася група ліберальна-кансерватыўных палітыкаў, нядаўна выключаных з PiS за крытыку кіраўніцтва. Хуткім часам яны правядуць устаноўчы з’езд руху
«Polska Jest Najwazniejsza» («Польшча — гэта самае важнае»).
Па матэрыялах польскай прэсы