Польшча. Ствараюцца амбасады Усходняй Еўропы
МЗС Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славакія абвясцілі пра намер стварэння ў Лацінскай Амерыцы, Цэнтральнай Азіі і Акіяніі сумесных дыпламатычных прадстаўніцтваў. Прычына простая — крызіс, у выніку якога таксама скараціліся фінансаванне дыпламатаў. Так, Польшча на працягу апошняга года была вымушана зачыніць як мінімум восем сваіх амбасад і консульстваў, галоўным чынам у краінах Трэцяга свету. Аднак выхад знойдзены: краіны — удзельнікі т. зв. Вышаградскай ініцыятывы (нефармальны клуб лідэраў чацвёркі краін, згаданых вышэй) вырашылі аб’яднаць свае магчымасці.
МЗС Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Славакія абвясцілі пра намер стварэння ў Лацінскай Амерыцы, Цэнтральнай Азіі і Акіяніі сумесных дыпламатычных прадстаўніцтваў. Прычына простая — крызіс, у выніку якога таксама скараціліся фінансаванне дыпламатаў. Так, Польшча на працягу апошняга года была вымушана зачыніць як мінімум восем сваіх амбасад і консульстваў, галоўным чынам у краінах Трэцяга свету. Аднак выхад знойдзены: краіны — удзельнікі т. зв. Вышаградскай ініцыятывы (нефармальны клуб лідэраў чацвёркі краін, згаданых вышэй) вырашылі аб’яднаць свае магчымасці. Цяпер у тым жа Казахстане або Новай Зеландыі яны будуць працаваць па прынцыпу кааператыва. Здымаецца асабняк, плошча якога дзеліцца на чатыры часткі, у кожнай з якой засядае пасольскі корпус кожнай краіны. А вось візавае аконца будзе адным. Ініцыятары праекту сумеснай дыпламатыі кажуць, што такія амбасады будуць спрыяць агульнай знешняй палітыцы “вышаградцаў і пасяленню фракцыі ўсходніх еўрапейцаў у ЕС. Варта, аднак, дадаць, што Варшава, Прага, Будапешт і Браціслава нічога новага не прыдумалі. Падобную формулу часам выкарыстоўваюць скандынавы.
Па матэрыялах “Gazeta Wyborcha (Польшча)