Польшча. Трыбуна прыпыняе выхад

Уладальнік выдавецкай групы «As Novum» Аркадзіуш Астроўскі паведаміў пра прыпыненне выхаду газеты «Trybunа». «Trybunа» была нашчадкам славутай газеты «Trybuna Ludu» — органу Польскай аб’яднанай рабочай партыі. «Trybuna Ludu» была заснавана ў 1948 годзе. За савецкім часам наклад газеты складаў часам 500 тысяч асобнікаў. Пасля дэмакратычных рэформ пачатку 1990-х гадоў група былых камуністаў, аб’яднаных у Саюз левых дэмакратаў (SLD), паспрабавала надаць былому галоўнаму афіцыёзнаму выданню новы імідж.

Уладальнік выдавецкай групы «As Novum» Аркадзіуш Астроўскі паведаміў пра прыпыненне выхаду газеты «Trybunа». «Trybunа» была нашчадкам славутай газеты «Trybuna Ludu» — органу Польскай аб’яднанай рабочай партыі. «Trybuna Ludu» была заснавана ў 1948 годзе. За савецкім часам наклад газеты складаў часам 500 тысяч асобнікаў. Пасля дэмакратычных рэформ пачатку 1990-х гадоў група былых камуністаў, аб’яднаных у Саюз левых дэмакратаў (SLD), паспрабавала надаць былому галоўнаму афіцыёзнаму выданню новы імідж. «Trybunа» — так стала называцца «Trybuna Ludu» — паспрабавала заняць нішу агульнага выдання польскай новай левай. Пры газеце нават выходзіў дадатак, які рабілі антыглабалісты.
Аднак праект праваліўся. Новае пакаленне польскіх левых, асабліва моладзь, адмаўляецца лічыць партыю SLD і яе медыйны праект ідэйна блізкімі. Таму газету чытаюць галоўным чынам пенсіянеры і тыя, хто мае настальгію па часам камунізму. Адсюль фінансавыя праблемы ў рэдакцыі. Ёй цяжка знайсці рэкламу. Менавіта фінансавае пытанне, па словах выдаўца, давяло газету да банкруцтва. Праўда, Астроўскі заявіў, што працягне пошук новых спонсараў выдання.
Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)