Польшча. Ультраправыя за супрацоўніцтва з Лукашэнкам

Па-за фокусам буйных СМІ засталася адна цікавая падзея: 7 студзеня ў Польшчы мела месца агульнанацыянальная акцыя ў падтрымку дыялогу Польшчы і Беларусі. Яе арганізатарам выступіла ўльтраправая групоўка Falanga. Калі сыходзіць з тэксту плакатаў, якія фалангісты вывешвалі на вуліцах польскіх гарадоў, добрым адносінам паміж нашымі народамі перашкаджае “ліберальная ідэалогія.

Па-за фокусам буйных СМІ засталася адна цікавая падзея: 7 студзеня ў Польшчы мела месца агульнанацыянальная акцыя ў падтрымку дыялогу Польшчы і Беларусі. Яе арганізатарам выступіла ўльтраправая групоўка Falanga. Калі сыходзіць з тэксту плакатаў, якія фалангісты вывешвалі на вуліцах польскіх гарадоў, добрым адносінам паміж нашымі народамі перашкаджае “ліберальная ідэалогія. Галоўнымі аб’ектамі кампаніі сталі будынкі арганізацыяй, якія займаюцца “беларускім пытаннем накшталт фонду імя Стэфана Баторыя або выдавецтва “Agora SA, на базе якога друкуецца ліберальная “Gazetа Wyborczа. Сайт групоўкі інфармуе, што гэта толькі этап доўгай кампаніі салідарнасці з афіцыйным Мінскам. Сапраўды, у снежні мінулага года ў Кракаве фалангісты спрабавалі сарваць арганізаваны праваабаронцамі паказ фільму пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.
Паводле польскай прэсы