Польшча. Зялёныя ўпершыню ва ўладзе

Па выніках мясцовых выбараў партыя «Зялёныя-2004» упершыню ў сваёй гісторыі трапіла ў органы мясцовага самакіравання. Эколагі атрымалі мандаты ў рэгіянальных сеймах Сілезіі, Памор'я, а таксама прайшлі ў органы самакіравання Варшавы і Вроцлава. Навіна пра перамогу «Зялёных-2004» цікавая, паколькі сама партыя на момант стварэння ўяўляла незвычайны кангламерат эколагаў, феміністак і аматараў незалежнага кіно.

Па выніках мясцовых выбараў партыя «Зялёныя-2004» упершыню ў сваёй гісторыі трапіла ў органы мясцовага самакіравання. Эколагі атрымалі мандаты ў рэгіянальных сеймах Сілезіі, Памор'я, а таксама прайшлі ў органы самакіравання Варшавы і Вроцлава. Навіна пра перамогу «Зялёных-2004» цікавая, паколькі сама партыя на момант стварэння ўяўляла незвычайны кангламерат эколагаў, феміністак і аматараў незалежнага кіно. Першае, што зрабілі «Зялёныя-2004», — падтрымалі ідэю правядзення Маршаў вольнасці (гей-парады) у сталіцы, пасля чаго шмат хто паставіў на іх праекце крыж. Аднак у выніку працы маладая партыя здолела знайсці шлях да выбаршчыкаў. Праўда, пакуль пра канчатковы выхад «Зялёных-2004» на польскую палітычную сцэну казаць рана. Ва ўсе згаданыя вышэй саветы «Зялёныя-2004» прайшлі па спісах, дзе таксама прысутнічалі кандыдаты ад партыі Саюз Левых Дэмакратаў. Дарэчы, адзін з зялёных дэпутатаў стаў першым у гісторыі Польшчы дэпутатам-геем.
Па матэрыялах польскай прэсы