Польшча. 70 тысяч вернікаў прыбылі на Ясную Гару

Яны маліліся за хрысціянаў, якія церпяць ад пераследу на Блізкім Усходзе. 



eh.jpg

"Тое, што адбываецца цяпер у Іраку, гэта велізарная катастрофа", — заявіў на Яснай Гары Багдадскі мітрапаліт Жан Бэнджамін Слейман.

Сёння ў Каталіцкім касцёле адзначаецца Дзень малітвы і салідарнасці з хрысціянамі, якіх пераследуюць на Блізкім Усходзе.

У санктуарыі на Яснай Гуры падчас урачыстасцяў з нагоды свята Маці Божай Чэнстахоўскай за гэта маліліся 70 тысяч вернікаў.

Ва імшы ўдзельнічалі біскупы з Польшчы і замежжа, у тым ліку мітрапаліт Багдада Жан Бэнджамін Слейман.

Звяртаючыся да прысутных, іерарх нагадаў, што джыхадысты з "ісламскай дзяржавы" выгналі з дамоў больш за сто тысяч іракскіх хрысціян.

Да 2003 года ў Іраку пражывала 1 мільён 400 тысяч хрысціян. Цяпер іх толькі 150 тысяч.

www.radyjo.net