Польшча. Адзін чалавек перажыў авіякатастрофу

У самалёце, які разбіўся ўчора пад Чанстаховай, было 12 чалавек.



70b235a469b108e4594f5d55c827bbef400cbde5.jpg

Учора вечарам непадалёк ад Чанстахова на поўдні Польшчы разбіўся самалёт тыпу Paiper Navajo.

Паляпшаецца стан цяжка параненага мужчыны, які перажыў авіякатастрофу. Гэта адзіны чалавек з 12 асобаў, які выжыў, астатнія загінулі. Першыя на месцы здарэння былі мясцовыя жыхары.

Я бачыў, як самалёт ляціць. Думаў, што ўдарыць у мой дом. Але раней сутыкнуўся з дрэвам і разбіўся. Аднаго мы выцягнулі, двое ўжо было мёртвых. Некалькі гарэла жыўём, а іншых я не бачыў, — распавёў сведка здарэння.

miejsce_katastrofy_lotniczej_w_topolowie.jpg

Выпадак здарыўся ўчора ў Тапалёве каля Чанстаховы. Машына неўзабаве пасля ўзлёту ўпала на зямлю. Магчыма, прычынай сталі тэхнічныя непаладкі. На месцы здарэння працуе Дзяржаўная камісія даследавання прычын авіякатастроф.

www.radyjo.net