Польшча. Будуюць помнік Марыі і Леха Качыньскіх

  Помнік будзе стаяць на галоўнай вуліцы горада Радам — вуліцы Жэромскага. Афіцыйнае адкрыццё запланавана на 18 чэрвеня, у дзень народзін Леха Качыньскага.



kaczynski_201004141159270.jpg

Помнік прэзідэнцкай пары будзе мець 2,5 мэтра вышыні. На самым нізе, па баках манументу, будуць знаходзіцца дзве шыльды з прозвішчамі ахвяр смаленскай катастрофы.

Аўтарам скульптуры з’яўляецца Анджэй Рэнэс. Кошт помніка 200 тысяч злотых. Больш за год у горадзе збіраюць грошы на будову. Ахвяраванні таксама збіраюцца на кожнай імпрэзе з удзелам партыі “Права і справядлівасць”.

www.radyjo.net