Польшча. Дзе шукаць інфармацыю пра рэпрэсаваных продкаў?
IPN прапануе зацікаўленым запытваць інфармацыю аб сваіх блізкіх, якія сталі ахвярамі рэпрэсій у гады вайны.
![3c60eb7f.jpg 3c60eb7f.jpg](/img/v1/news/full/3c60eb7f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пры Інстытуце нацыянальнай памяці (IPN) створаны інфармацыйны цэнтр аб ахвяраx Другой сусветнай вайны, дапоўнены таксама спісам рэпрэсаваных савецкай уладай у 1939–1956 гг.
Старшыня IPN д-р Лукаш Каміньскі падкрэслівае, што хоць мінула ўжо больш за 70 гадоў ад завяршэння Другой сусветнай вайны, многія сем'і да гэтага часу не ведаюць, што здарылася з іх продкамі. Сп-р Каміньскі патлумачыў, што пакаленне ўнукаў усё часцей пачынае шукаць інфармацыю пра лёс сваіх бабуль і дзядуляў, таму прапануе з гэтай мэтай звяртацца ў Інстытут, які валодае агромнай базай дадзеных і кантактаў з міжнароднымі арганізацыямі, якія збіраюць такія звесткі.
У спісах рэпрэсаваных ёсць асноўныя дадзеныя: імя, прозвішча, месца дэпартацыі, часам дата і месца смерці. Каб скарыстацца рэсурсам, можна звязвацца з IPN па звычайнай пошце з допісам
„Інфармацыйны цэнтр аб ахвяраx ІІ Сусветнай вайны” або па электроннай пошце. Індэкс рэпрэсаваных можна праглядаць у сеціве па адрасе www.ipn.gov.pl.