Польшча. Кардынал К. Ныч асвяціў помнік смаленскім ахвярам

Цырымонія прайшла ў варшаўскім акадэмічным касцёле св. Ганны, дзе ўсталяваны помнік.  



faa459ea_339d_4b91_a463_1fbabba58839.jpg

Ва ўрачыстасцях удзельнічалі сем'і міністраў, якія загінулі ў авіякатастрофе: Януша Крупскага і Уладзіслава Стасяка, а таксама рэктары і студэнты сталічных вышэйшых навучальняў.
 

Падчас імшы варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч заўважыў, што на трагедыю 10 красавіка 2010 года трэба глядзець праз прызму веры. Святар заклікаў перажываць цяжкія падзеі з Хрыстом, які паказаў, што шлях да ўваскрасення ідзе праз крыж.
 

Ксёндз Яцэк Секерскі з касцёлу св. Ганны падкрэсліў, што пасвячэнне і адкрыццё помніка ахвярам катастрофы прычыніцца да захавання гэтай важкай падзеі ў памяці народу.
 

Бронзавы помнік прадстаўляе сімвалічныя катынскія сосны і зламаную бярозу. На ёй змешчаны драўляны крыж — той самы, які ў перыяд нацыянальнай жалобы стаяў перад прэзідэнцкім палацам у Варшаве. Ніжэй знаходзяцца дзве шыльды: адна — у памяць катынскага злачынства, усталяваная ў васьмідзесятыя гады, і новая, у памяць ахвяраў смаленскай авіякатастрофы. У падмурку помніка знаходзіцца ўрна з зямлёй з месца катастрофы.
 

Аўтарам помніка з’яўляецца Лукаш Крупскі, сын міністра Януша Крупскага.

radyjo.net