Польшча. Крыж застаецца ў Сейме
"Рух Палікота" патрабаваў зняць крыж з залі польскага Сейму, паколькі ён парушае іх правы. Суд не пагадзіўся. Акруговы суд у Варшаве адхіліў позву «Руху Палікота», які патрабаваў зняць крыж з залі пасяджэння ў Сейме.
Паводле палітыкаў «Руху Палікота», крыж беззаконна вісіць у залі пасяджэнняў. Дэпутаты патрабуюць зняць крыж, паколькі ён парушае іх правы. Акрамя гэтага, палітыкі «Руху Палікота» мяркуюць, што крыж у публічным месцы з’яўляецца неадпаведным Канстытуцыяй, канкардатам і законам, які гарантуе свабоду сумлення т веравызнання.
Палітыкі хацелі, каб суд выказаўся, ці ў публічнай прасторы можна вешаць рэлігійныя сімвалы. «Бо калі акажацца, што можна, то ў залі пасяджэнняў Сейму павінна вісець больш сімвалаў, паколькі ў Польшчы шмат веравызнанняў», — пераконвалі палітыкі «Руху Палікота».