Польшча. Прадпрымальнікі ўстрывожаныя перадвыбарнымі абяцаннямі партый
Рэалізацыя перадвыбарных абяцанняў будзе перашкаджаць развіццю фірмаў — лічаць прадстаўнікі арганізацыі працадаўцаў «Левіятан».

Фота http: ru.depositphotos.com
Як адзначыла прэзідэнт Канфедэрацыі Генрыка Бохняж, ніводная партыя, акрамя групоўкі, якую ўзначальвае эканаміст Рышард Пэтру «Nowoczesna», не прапануе праграмы карыснай для эканомікі.
"І так, прапановы па падатку на гандлёвыя сеткі пашкодзяць польскім вытворцам, таму што гэта гіпермаркеты прадаюць і рэкламуюць польскія тавары. У такім выпадку страты панясе таксама польская сельская гаспадарка", — лічыць Бохняж.
Прадпрымальнікам з «Левіятана» не падабаюцца таксама падатковыя прапановы. На іх думку, гэтыя прапановы могуць поўнасцю раздушыць польскую падатковую сістэму. Няма канкрэтных прапановаў, а тыя, што ёсць б’юць найперш у добрыя фірмы.
"Адзінай пазітыўнай ініцыятывай з'яўляецца прапанова ўвесці адзіны дагавор аб працы на месца розных відаў працоўных кантрактаў", — кажуць у Канфедэрацыі «Левіятан».
Канфедэрацыя вылічыла, што рэалізацыя выбарчых абяцанняў для фірм і банкаў можа абысціся ў 7,5 млрд злотых, а выгады для дзяржбюджэта — толькі ў 0,5 млрд. У той жа час асноўныя абяцанні могуць каштаваць дзяржаўнаму бюджэту каля 50 млрд злотых.