Польшча. Загадка смерці Лепера


На мінулым тыдні польская пракуратура апублікавала вынікі следства па загадкавай смерці Анджэя Лепера, кіраўніка левай папулісцкай партыі «Самаабарона».



412607781.jpg

Яго знайшлі павешаным у партыйным офісе ў жніўні 2011 года. На думку следчых пракуратуры, усё ўказвае на тое, што Лепер сам вырашыў звесці рахункі з жыццём. Аднак бліжэйшае атачэнне Лепера працягвае прытрымлівацца версіі пра тое, што іх лідара забілі. Так, напрыклад, былая дэпутатка Сандра Левандроўская ўзгадвае, што Лепер быў фанатычным вернікам, а каталіцызм катэгарычна забараняе самагубства. Таксама палітык звяртае ўвагу на тое, што эксперты прыбылі на месца здарэння праз некалькі дзён пасля таго, як знайшлі труп. Адным словам, справа цёмная.


Паводле польскай прэсы