Польскія атэісты ўшанавалі памяць ураджэнца Берасцейшчыны

У Варшаве прайшоў Марш атэістаў, у якім узялі ўдзел больш за 200 чалавек.



01cc385e_7d13_448d_b325_65f66e89196a.jpg

 Шэсце распачало Варшаўскім тыдзень атэізму. Дата правядзення імпрэзы была абраная невыпадкова. Роўна 325 гадоў таму быў пакараны смерцю аўтар першага польскага атэістычнага трактату Казімір Лышчынскі.

На Рынку Старога Горада адбылася інсцэнізацыя пакарання смерцю Лышчынскага. Яго ролю выканаў вядомы польскі філосаф Ян Хартман. Лышчынскі нарадзіўся ў 1634 годзе ў маёнтку Лышчыцы. Вычыўся ў Берасцейскім езуіцкім калегіуме, скончыў Віленскую акадэмію. У выніку роздумаў пра чалавека і яго боскі пачатак, Лышчынскі прыйшоў да высновы пра неіснаванне Бога, пра што пісаў у сваім трактаце, які так і назваў — «Аб неіснаванні Бога».

30 сакавіка 1689 г. на плошчы Старога Горада ў Варшаве згодна прысуду соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены й спалены на вогнішчы.

radyjo.net