Польскі суд пастанавіў выдаць Беларусі апазіцыянера-уцекача

Вярхоўны суд Польшчы 14 лістапада адхіліў касацыйную скаргу ўпаўнаважанага амбудсмена адносна экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі, які на радзіме абвінавачваецца ў арганізаванай злачыннай групе, звязанай з продажам металалому, піша intex-press.by.

polsha2_992x560.jpg


Слуханні ў Крымінальнай палаце тычыліся выдачы праваахоўным ворганам Беларусі прадпрымальніка Андрэя Ракевіча, паведамляе prawo.pl.
З 2008 года Ракевіч займаўся ў нашай краіне будаўнічым бізнесам. У сакавіку 2016 года прадпрымальнік са сваёй сям’ёй паехаў у Чэхію, дзе даведаўся, што супраць яго распачата крымінальная справа. Ён прыехаў у Польшчу і легалізаваў там сваё знаходжанне. Да гэтага, на працягу многіх гадоў ён фінанса падтрымліваў беларускую апазіцыю на сумы ў памеры ад 100 да 1000 долараў ЗША.
Беларус даведаўся, што на радзіме яго абвінавацілі ў кіраванні злачыннай групоўкай, якая складалася з мясцовых кампаній, што займаліся набыццём і продажам металалому. Ён падазраецца ў махлярстве, заніжэні закупачных цэн, крадзяжы шляхам злоўжывання ўладай і падробках.
Варшаўскі абласны суд у першай інстанцыі палічыў, што існуе юрыдычная дапушчальнасць яго экстрадыцыі і не заўважыў палітычнага характару справы. Апеляцыйны суд у Варшаве падтрымаў рашэнне суда першай інстанцыі.
Пастанова аб выдачы грунтаваліся на:
міжнародным пагадненні паміж Польшчай і Беларуссю аб прававой дапамозе 1994 года;арт. 604 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Польшчы, што вызначае падставы для выдачы асобаў замежным дзяржавам.
Польскі амбудсмен накіраваў у суд касацыйную скаргу. На думку праваахоўніка, калі Ракевіча выдадуць, а міністр юстыцыі альбо міністр замежных спраў Польшчы не перашкодзяць гэтаму, прадпрымальніка чакае судовы працэс у Беларусі, які не гарантуе непрадузятасці і захавання правоў чалавека.
Вярхоўны суд не прыняў да ўвагі касацыйную скаргу амбудсмена, «паколькі няма доказаў таго, што асоба, прыцягнутая да адказнасці, пазбаўляецца гарантыі справядлівага і незалежнага судовага працэсу ў Беларусі». Паводле суду, таксама няма доказаў таго, што ён прыцягваецца да адказнасці за палітычную дзейнасць.
Суд падкрэсліў, што адмова ў вызваленні ад прыцягнення да адказнасці павінна быць належным чынам матывавана. Як адзначыў суддзя Яраслаў Матрас, для адмовы ў экстрадыцыі суду трэба давесці, што абвінавачанаму было прад’яўленае абвінавачванне, якое мае пад сабой акалічнасці, не звязаныя з гэтым злачынствам. Ён дадаў, што ніякіх падобных доказаў у гэтай справе не было.
Як адзначыў суддзя Матрас, матэрыялы справы паказваюць, што Ракевіч з 2014 года не падтрымліваў апазіцыю фінансава.
Ці адбудзецца зараз экстрадыцыя залежыць ад польскіх уладаў, у прыватнасці міністра юстыцыі альбо міністра замежных спраў.