Польшча абмяркоўвае з Літвой і Латвіяй магчымасць склікання Рады НАТА
Пра гэта паведамляецца ў замежных СМІ.
![213844.jpg 213844.jpg](/img/v1/images/213844.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
СМІ паведамілі аб магчымасці склікання Рады НАТА з-за міграцыйнага крызісу. Такая выснова была зроблена з інтэрв'ю прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага, дзе ён заявіў што «разам з Латвіяй, і асабліва з Літвой, разглядаецца магчымасць увядзення ў дзеянне артыкула 4 НАТА». Вось што сказаў Маравецкі:
«Крызіс, з якім мы маем справу, тычыцца не толькі Літвы, Латвіі і Польшчы, але і ўсёй супольнасці. Больш за тое, ёсць разуменне, што Лукашэнка не адмовіцца ад штурму мяжы, калі мы не будзем дзейнічаць разам.
Таму мы абавязкова абмяркуем далейшыя санкцыі, у тым ліку поўнае закрыццё мяжы і, такім чынам, адключэнне рэжыму ад эканамічных выгод.
<...> Польская мяжа стане эфектыўным і канчатковым бар'ерам для дзеянняў Лукашэнкі. <...>
Нядосыць проста публічна выказаць нашу занепакоенасць. Цяпер неабходныя канкрэтныя крокі і ўдзел усяго альянсу».