Невядомыя пабілі машыны польскім валанцёрам-медыкам, якія дапамагаюць мігрантам
Пацярпела арганізацыя «Medycy na granicy».
![photo_2021_11_14_15_38_18.jpg photo_2021_11_14_15_38_18.jpg](/img/v1/images/photo_2021_11_14_15_38_18.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Сёння ноччу [у Польшчы] невядомыя пашкодзілі пяць легкавых аўтамабіляў, якія належалі дзяжурным членам нашай каманды і рэжысёрам-дакументалістам, якія суправаджалі медыкаў. Былі прабітыя шыны, выбітыя шыбы і ліхтары, пашкоджаны кузаў аўтамабіля. Справу расследуе мясцовая паліцыя.
Наша хуткая дапамога працуе, дзяжурства працягваецца. Мы гатовыя дапамагаць людзям, якім мы будзем патрэбныя. Заменім шкло і люстэркі, гэта толькі матэрыяльныя страты, самае галоўнае для нас – гэта магчымасць дапамагчы і абараніць здароўе і жыццё», — паведамілі пацярпелыя ў Facebook.
«Medycy na granicy» (Медыкі на мяжы) – людзі з медычнай адукацыяй, якія жадаюць дапамагчы мігрантам і бежанцам на польска-беларускай мяжы.