Польшча і краіны Балтыі абмяркоўваюць стварэнне адзінай сістэмы ПРА
У рэгіёне занепакоеныя ваенным умацаваннем Расіі на заходніх межах і ў Калінінградзе.
Фота flickr.com/SFJZ13
Польшча, Літва,
Латвія і Эстонія вядуць перамовы аб стварэнні рэгіянальнай сістэмы супрацьракетнай
абароны для абароны ад расійскай авіяцыі.
Саюзнікі па NATO абмяркоўваюць дадзеную ініцыятыву ў сувязі з ваенным умацаваннем Расіі на заходніх межах і ў Калінінградзе, паведаміў міністр абароны Літвы Юозас Алекас у інтэрв'ю "Financial Times", апублікаваным у нядзелю, 12 чэрвеня.
Па словах Алекаса, адзіная сістэма ПРА можа быць уведзена ў эксплуатацыю на працягу двух-трох гадоў. У цяперашні час бакі ацэньваюць магчымыя варыянты рэалізацыі абароннага праекта.
Нагадаем, 13 мая ў польскім Рэдзікове адбылася цырымонія адкрыцця будаўніцтва амерыканскай базы супрацьракетнай абароны. На базе будуць размешчаныя амерыканскія ўстаноўкі SM-3. Абслугоўваць комплекс будуць больш за 200 ваенных і грамадзянскіх спецыялістаў. Будаўніцтва базы плануюць завяршыць у 2018 годзе. Тым часам NATO збіраецца размясціць чатыры батальёна ў Польшчы і Балтыі.