Польшча знайшла замену расійскаму газу

Польшча не мае намеру працягваць кантракт з «Газпромам» па пастаўках газу з Расіі.

Baltic Pipe

Baltic Pipe


Такую заяву зрабіў прадстаўнік урада Польшчы па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі, яго словы прыводзіць агенцтва «Прайм».

Са слоў чыноўніка, замест расійскага газу будуць выкарыстоўваць нарвежскі, які будзе паступаць у краіну па трубаправодзе Baltic Pipe. Пачатак паставак чакаюць з 1 кастрычніка 2022 года, калі завершыцца тэрмін дзеяння кантракту з «Газпромам».

Baltic Pipe — газаправод, які будуецца паміж Польшчай і Даніяй. Праект павінен быць рэалізаваны ў 2022 годзе і дазволіць транспартаваць прыродны газ з Нарвегіі ў Польшчу, праз Данію. Кошт Baltic Pipe складае каля 1,7 мільярда еўра, больш за палову аплаціць польскі газавы аператар Gaz-System. З дапамогай газаправода і закупак звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) Польшча збіраецца не толькі адмовіцца ад кантракту на пастаўкі з Расіі, але і сама стаць экспарцёрам паліва. У ліпені паведамлялася, што з 295 кіламетраў газапроваду ўкладзеныя каля 100.

Адмову падаўжаць кантракт на пастаўкі расійскага газа польскія ўлады патлумачылі тым, што краіна нясе страты праз занадта высокія кошты. Варшава збіраецца забяспечваць сябе газам за кошт закупкі партый звадкаванага прыроднага газу (СПГ), а таксама паставак з Нарвегіі.

Аб’ём закупак Польшчай расійскага газу на сёння складае да 10 мільярдаў кубаметраў газу ў год.